Музейная экспазіцыя раскажа пра багатую гісторыю прадпрыемства, якая бярэ пачатак у 80-х гадах XIX стагоддзя, піша «Гродзенская праўда».
У 1889 годзе прадпрымальнік Лейба Слуцкі выкупіў зямлю ў Гродне на беразе ракі Гараднічанкі і атрымаў дазвол на будаўніцтва завода па вуліцы Віленскай. На працягу года ён пабудаваў два цагляныя і тры драўляныя будынкі. Будынкі былі аднапавярховымі, крытымі бляхай і гонтай. Першапачаткова тут варылі піва.
[irp posts="30 338″ name=" Крывы дом" на Вялікай Траецкай чакае рэканструкцыя пад гасцініцу з броварам"]
З 1947 гада завод стаў выпускаць безалкагольныя напоі, а неўзабаве тут быў арганізаваны і вінзавод з невялікімі магутнасцямі. Сёння пасля рэканструкцыі Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод — адно з сучасных прадпрыемстваў абласнога цэнтра.
Менавіта падчас рэканструкцыі за сцяной старых скляпенняў знайшлі пяць шкляных ёмістасцяў пачатку ХХ стагоддзя. Цалкам магчыма, што яны як раз і стануць асновай музейнай экспазіцыі на заводзе.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…