Горад

Першы перадвыбарчы пікет у Гродне арганізаваў малады настаўнік

У пасляабедзенны час у пятніцу 22 снежня ў Гродне быў выстаўлены першы перадвыбарчы пікет за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. У мікрараёне Альшанка яго арганізаваў малады настаўнік Яўген Дудкін, які прадстаўляе ініцыятыву Беларускiх Хрысціянскiх Дэмакратаў.

У Беларусі з 10 снежня стартавала вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Вылучацца можна традыцыйнымі спосабамі - шляхам збору подпісаў, ад палітычных партый і ад працоўных калектываў. Збіраць подпісы мае права толькі зарэгістраваная ініцыятыўная група, мінімальная колькасць яе членаў складае тры чалавекі, максімальная — 10. Збіраць подпісы можна, наведваючы кватэры грамадзян або ладзячы пікеты на вуліцах — там, дзе гэта не забаронена мясцовымі ўладамі.

Быў настаўнікам, цяпер прадпрымальнiк

Яўген Дудкін балатуецца па мікрараёне Альшанка. Да нядаўняга часу малады мужчына працаваў настаўнікам гiсторыi ў адной з школ горада, але патрапіў пад скарачэнне і некаторы час
быў без працы. Зараз мужчына працуе прадпрымальнiкам, а таксама праводзіць экскурсіі.

«Мы ўжо сабралі неабходную колькасць подпісаў для вылучэння мяне ў кандыдаты ў дэпутаты гарадскога савета. І сёння выйшлі публічна заявіць, што мы ёсць, каб людзі бачылі нацыянальны сцяг, што ёсць альтэрнатыва сённяшняй уладзе, — распавядае Яўген. — У нас у мікрараёне праблем шмат і зразумела, што выбраныя і падтрыманыя ўладай дэпутаты не спраўляюцца з усім.

Гэтым летам разам са сваёй камандай мы дамагліся, каб у горадзе знайшліся грошы на запланаваную школу ў Альшанцы, каб дзецям было дзе вучыцца, а настаўнікам — працаваць. Таксама сёння мы збіраем не толькі подпісы, але і прапануем мясцовым уладам рашэнне некаторых праблем».

Міліцыя на дыстацыі, мінакі таксама

Яўген таксама распавядае, што ў той момант, калі яны выставілі пікет, недалёка ад іх з’явілася машына міліцыі, але супрацоўнікі праваахоўных органаў трымаліся на адлегласці.

«Тое што міліцыя нас ахоўвае, ім за гэта дзякуй. Самі ж людзі трымаюцца на дыстанцыі і падыходзіць пакуль мала. Гараджане яшчэ пабойваюцца дзесьці пакідаць свае дадзеныя, але ёсць і тыя, якія прыходзяць і спакойна падпісваюцца», — дадаў Яўген.

Адным сцяг, іншым праграма

Пенсіянер Франц Антонавіч, які ішоў у краму, распавядае, што нават не чытаў перадвыбарную кампанію Яўгена і адразу вырашыў падысці і за яго падпісацца.

«Я паставіў подпіс, бо хлопец вылучаецца пад бел-чырвона-белым сцягам, гэты сцяг я толькі прызнаю. Я нават праграму не чытаў, але ведаю, што яна ў яго годная».

Іншы мінак Сяргей наадварот доўга ўчытваўся ў праграму Яўгена, а пасля вырашыў падпісацца.

«Так, дакладна, нам патрэбныя розныя кандыдаты. І я лічу, як народ будзе галасаваць, туды нам трэба будзе развівацца. Будуць назіральнікі, якія ўбачаць чаго народ хоча: мяняць што-небудзь ці пакідаць як ёсць. І што тычыцца апазіцыі, то ёй трэба аб’ядноўвацца, а не выступаць некалькімі партыямі і ініцыятывамі. Калі выступяць разам, то можна ўбачыць агульны працэнт галасоў, якія аддалі апазіцыі на выбарах. А так яна раздробленая і цяперашняй уладзе гэта не канкурэнцыя і з ёй ніхто не лічыцца».

Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага 2018 года.

Падзяліцца
Меткі: палітыка

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025