Упершыню пасля працяглай рэстаўрацыі яшчэ адна важная частка сярэднявечнага абарончага збудавання — вежа Вітаўта, якая на працягу сваёй гісторыі не раз падвяргалася разбурэнням, стала даступная для наведвання. Ва ўрачыстай абстаноўцы, з удзелам шматлікіх гасцей ўчора ў яе сценах была адкрыта выставачная экспазіцыя «Гістарычныя падзеі і постаці», піша «Лідская газета».
На кожным з пяці паверхаў паўночна-ўсходняй вежы, а гэта каля ста квадратных метраў, гасцей сустракалі супрацоўнікі Лідскага гісторыка-мастацкага музея. У фактах і легендах мінулае ажывала на вачах: фармоўшчык, або «цагельнік», які віртуозна «ладаваў» цэглу-пальчатку, зазірнуў у мінулае, у перыяд з 1323 па 1328 год (час непасрэднага будаўніцтва замка).
Усё вышэй па прыступках — і перад вачыма моманты вялікіх бітваў, сярэднявечнае паляванне ў ваколіцах Ліды і, вядома, вяселле караля Ягайлы і Соф'і Гальшанскай. Дадалі ўражанняў выстава «Прылады пакарання сярэднявечнай Еўропы» вядомага беларускага калекцыянера Сяргея Нурматава і наведванне лялечнага тэатра «Батлейка».
Аўтэнтычныя прадметы розных часовых перыядаў (некаторыя артэфакты доўгі час захоўваліся ў фондах Лідскага гісторыка-мастацкага музея і былі недаступныя для прагляду), таямнічасць калідораў, веліч сцен — замак зноў напоўнены духам рыцараў і прыгожых дам. Вежа Вітаўта адчыніла дзверы для жыхароў Ліды і турыстаў, якіх у найбліжэйшай будучыні стане яшчэ больш.
[irp posts="44 812″ name="10 дзён, чыгунка і аэрапорт. Гродзенскі бязвіз падоўжылі на год"]
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…