Літоўскія візавыя службы з 2 ліпеня наступнага года адмаўляюцца ад паслуг камерцыйных пасярэднікаў у Беларусі, піша delfi.lt.
Як паведаміла Міністэрства замежных спраў Літвы, тым самым будзе забяспечаны больш эфектыўны і празрысты прыём візавых заявак у консульскіх установах, паменшаны адміністрацыйны цяжар візавых службаў Літвы.
Грамадзяне замежных дзяржаў у Беларусі і надалей могуць звяртацца за выдачай шэнгенскіх візаў непасрэдна ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Літвы, альбо ў візавыя цэнтры, з якімі супрацоўнічае Візавая служба Літвы.
Як гаворыцца ў паведамленні МЗС, чакаецца, што за паўгоддзе літоўскія і замежныя арганізатары турызму прыстасуюцца да пераменаў і адшукаюць спосабы стымулявання ўязнога турызму, а таксама большай зацікаўленасці грамадзян іншых краін у Літве.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…