За «адкаты» цягам 8 гадоў асудзілі дырэктара і намесніцу «Гроднааблсаюздрука»

Фігурантамі гучнай крымінальнай справы аказаліся дырэктар ГУ «Гроднааблсаюздрук» 73-гадовы Тадэвуш Валчкевіч і яго намесніца 44-гадовая Людміла Савошчык. У 2016-м праваахоўнікі затрымалі прагных службовых асоб, якія ўзялі за правіла злоўжываць службовымі паўнамоцтвамі.

Дырэктар і намесніца ўносілі заведама ілжывыя звесткі і запісы аб знаходжанні ў службовых камандзіроўках, іх тэрмінах, аб’ёме праведзенай працы, а таксама атрымлівалі хабар ад заснавальнікаў розных прадпрыемстваў. Дакументы, якія змяшчаюць ілжывую інфармацыю, падавалі ў бухгалтэрыю, загадзя ведаючы, што яны будуць змешчаны ў бухулік прадпрыемства. Гэта працягвалася на працягу 8 гадоў - са студзеня 2007-га па жнівень 2015 года, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Даказана 110 выпадкаў крадзяжу камандзіровачных выдаткаў Т.Валчкевіч: кіраўнік незаконна завалодаў і распарадзіўся сумай у памеры 560 рублёў 04 капейкі. Л.Савошчык ў гэтым кірунку злоўжывала службовымі паўнамоцтвамі на працягу 5 гадоў - уносіла заведама ілжывыя звесткі са сваім подпісам і ад імя кіраўніцтва, даказаны крадзяжы грошай па 72 выпадках. Намеснік дырэктара незаконна завалодала і распарадзілася 3 654 000 недамінаванымі рублямі.

Сістэматычныя «адкаты» ў розных памерах атрымлівалі дырэктар і намеснік старшыні «Гроднааблсаюздрук» ад чатырох плацежаздольных, правераных гадамі бізнэс-партнёраў. Пасля асобныя з іх аформілі яўку з павіннай. Так, з лістапада 2009-га Валчкевіч, дзейнічаючы самастойна, а з мая 2010-га па папярэдняй змове з Савошчык, атрымлівалі хабар ад заснавальніка мінскага прыватнага гандлёва-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства, затым — грашовыя сродкі і матэрыяльныя каштоўнасці ў асабліва буйным памеры ад яго ж як кіраўніка сталічнага ТАА.

Пастаўшчык плаціў за падаўжэнне тэрміну ўжо заключаных дамоваў, пастаяннае супрацоўніцтва ў далейшым, павелічэнне памеру закупак і своечасовую аплату за пастаўлены тавар. Прыкладна адзін раз у паўтара-два месяцы (шэсць разоў у год), Валчкевіч атрымліваў ад 1,5 млн да 15 млн недамінаваных рублёў, на агульную суму 242 303 800, а таксама матэрыяльныя каштоўнасці на агульную суму 5 515 600 недамінаваных рублёў.

Валчкевіч часцей браў грашыма, але бывалі выпадкі, калі наўзамен звыклай сумы прасіў канкрэтныя бытавыя прыборы: ачышчальнік паветра з фільтрам, пыласос ў поўным камплекце, скрынкі ліхтарыкаў, батарэек. Такім жа шляхам у карыстанні яго намесніка з’явіўся ВК-тэлевізар.

10% ад памеру плацяжоў УП «Гроднааблсаюздрук» за пастаўлены тавар плаціў і яшчэ адзін кіраўнік сталічнага ЧУП, а фактычна 10 млн недамінаваных рублёў за адзін факт перадачы, на агульную суму 150 млн.

Са студзеня 2014 па кастрычнік 2015 года прыкладна раз у паўтара месяца (а ўсяго 15), атрымліваў «адкаты» Валчкевіч і ад намесніка дырэктара па маркетынг-планаванні сталічнага ТАА. У якасці хабару фігуруюць грашовыя сродкі ад 500 тысяч да 1 млн нед. рублёў за адзін факт перадачы, на агульную суму 13 млн.

У судовым пасяджэнні Валчкевіч цалкам прызнаў сваю віну ў частцы ўнясення загадзя ілжывых звестак у камандзіровачныя пасведчанні і фінансавыя справаздачы. Савошчык ў поўным аб’ёме прызнала віну ў атрыманні авансам грашовых сродкаў на камандзіроўку, якія не вяртала ў касу прадпрыемства. Што тычыцца хабарніцтва, віну катэгарычна адмаўляла: «ніякіх грашовых сродкаў ад пастаўшчыкоў не атрымлівала, пыласос падарыў Валчкевіч, за электрашокер не паспела разлічыцца, ад дзелавога партнёра Д. прымала грошы выключна ў сувязі з блізкімі адносінамі».

З улікам усіх абставінаў суд Ленінскага раёна прызначыў Т.Волчкевічу пазбаўленне волі тэрмінам на 8 гадоў 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму, Л.Савошчык — пазбаўленне волі тэрмінам на 7 гадоў 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Абодвум прызначаныя канфіскацыя маёмасці, пазбаўленне права займаць пасады, звязаныя з ажыццяўленнем адміністрацыйна-гаспадарчых і арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, тэрмінам на 5 гадоў, а таксама штраф у памеры 300 б.в. кожнаму.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025