Арбітражны суд Пскоўскай вобласці адмовіўся разглядаць іск «Авіякампаніі Гродна» да ААТ «Пскоўавіа»: беларуская кампанія патрабуе ў пскоўскага перавозчыка аплаціць запазычанасць у памеры 72,6 тысячы долараў, піша «Пскоўская губернія».
«Авіякампанія Гродна» спрабуе спагнаць з пскоўскага перавозчыка запазычанасць па арэнднай плаце па дагаворах за 2011, 2014 і 2015 гады. На працягу 2017 года авіякампанія «Пскоўавіа» знаходзілася ў вельмі глыбокім фінансавым крызісе, які прывёў яе да банкруцтва.
Суд пасля вывучэння дакументаў устанавіў, што бакі ўзгаднілі ўмовы пра суд, кампетэнтным разглядаць спрэчку па месцы знаходжання істца: у дадзеным выпадку кантора істца знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці. Такім чынам, «працэс павінен праходзіць на тэрыторыі замежнай дзяржавы, на тэрыторыі якой знаходзіцца больш доказаў».
Акрамя таго, Арбітражны суд Пскоўскай вобласці нагадаў, што пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце дзейнічае Міжнародны арбітражны суд, які знаходзіцца ў Мінску.