Горад

«На Савецкай плошчы выбару было больш». Каля OldCity пачаў працу калядны кірмаш

З 21 снежня каля гандлёвага цэнтра OldCity пачаў працу калядны і пераднавагодні кірмаш, які на працягу апошніх гадоў праходзіў на плошчы Савецкай. Пакуль жа на новым месцы гандаль ідзе не так актыўна, як на старым, але арганізатары ўпэўненыя, што гэта пытанне часу.

Нагадаем, яшчэ ў жніўні ў гарвыканкаме было прынята рашэнне, што плошча Савецкая ў Гродне стане цалкам турыстычнай і на ёй не будуць больш праводзіцца кірмашы. А ўсе гандлёвыя мерапрыемствы перамесцяцца бліжэй да гандлёвых цэнтраў. Некалькі галоўных кірмашоў адыходзячага года было вырашана правесці на стаянцы каля гандлёвага цэнтра OldCity.

«Гэта наш першы такі кірмаш і вялікага адрознення ад гандля, які праходзiў на Савецкай плошчы, практычна няма, — распавядае маркетолаг гандлёвага цэнтра OldCity Сяргей Іваноў. — Вядома, людзям на першых парах адразу будзе цяжка прывыкнуць да новага месцазнаходжання кірмашу, але нам здаецца гэта часова. Людзі ўжо паціху пачынаюць прыходзіць. У асноўным кірмаш наведваюць пакуль пенсіянеры, чакаем і моладзь. Калі цікавасць да кірмаша ў гараджан будзе, то такі выгляд гандлю можа быць каля гандлёвага цэнтра і на пастаяннай аснове».

Як і раней на кірмашы арганізаваны продаж харчовых і нехарчовых тавараў. Тут можна купіць як розныя сувеніры, так і рыбу, хлебабулачныя, малочныя і мясныя прадукцыі ад мясцовых вытворцаў.

«Кірмашом пакуль незадаволеная. На Савецкай плошчы выбару было больш, а тут мяса амаль няма, а вось рыбы шмат. Пакуль жа вельмі скудна. Усё гродзенскае, а вось з раёнаў і вобласці нічога няма. Ёсць, вядома ж, і плюсы — ад дома ісці 10 хвілін і цэны даступныя», — распавяла адна з наведвальніц кірмашу пенсіянерка Лідзія Валянцінаўна.

Калядны кірмаш каля OldCity
Калядныя і пераднавагоднія кірмашы будуць працаваць з 11.00 да 19.00 — 21 і 22 снежня, 28 і 29 снежня, а таксама 5 студзеня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025