wiadomosci.onet.pl
Карты палякаў будуць выдаваць па новых правілах. Раней для атрымання трэба было пацвердзіць польскае грамадзянства продкаў, цяпер — нацыянальнасць.
У якіх дакументах можа быць указана нацыянальнасць? Пра гэта «Камсамольскай праўдзе» распавяла загадчыца аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага архіва Беларусі Маргарыта Старосценка.
— Зараз вельмі папулярныя дакументы (проста хіт сезону, хоць так нельга казаць пра архіўныя дакументы) — гэта ўладальныя ведамасці і матэрыялы ўсесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 года, — распавядае Маргарыта Старосценка. — Уладальныя ведамасці - гэта ўлік гаспадарак. Перапіс ажыццяўляўся на тэрыторыі цэнтральнай і ўсходняй частцы Беларусі. Там ўказваліся: павет, раён, вёска — і перапісаныя ўсе кіраўнікі сем’яў, якія жылі ў 26-м годзе ў гэтай вёсцы. Іваноў Пётр Сямёнавіч, беларус (ці паляк), з ім пражывала пяць членаў сям'і: два мужчыны і дзве жанчыны. Напрыклад, так.
Акрамя гэтых дакументаў нацыянальнасць можа быць запісана ў касцельнай метрыцы, ваенным білеце, асабістай справе службоўца і наменклатурнага работніка.
— Яшчэ можна знайсці спісы асабовага складу партызанскіх брыгад. У іх таксама практычна заўсёды запісаная нацыянальнасць, — прыводзіць прыклад спецыяліст архіва.
З-за розных прычын патрэбнага радка ў дакументах можа і не быць. У гады савецкіх рэпрэсій пашпарт грамадзяніна СССР са словам «паляк» у пятай графе мог ператварыцца ў воўчы білет.
— У тыя гады пра гэта («праблемнай» нацыянальнасці.- Рэд.) практычна заўсёды замоўчвалі. Зараз мы бачым па дакументах, напрыклад, што з 850 хат і кіраўнікоў сем’яў якой-небудзь вёскі ўсё — беларусы. Пры гэтым сустракаюцца тыповыя польскія прозвішчы і імёны па бацьку — Станіслававіч, Бжэзінскі. Тыя, хто не хацеў, можа быць, прылічаць сябе да беларусаў, пісалі «каталік». Хаця сярод беларусаў таксама шмат каталікоў! Схітраліся, як маглі, — паціскае плячыма Маргарыта Старосценка.
Дакументы жыхароў былой Заходняй Беларусі трэба шукаць у Брэсцкім абласным і Гродзенскім абласным архівах, а таксама ў занальных архівах.
Вам срочно понадобились деньги? Не хватает совсем немного, чтобы осуществить оплату в интернет-магазине? Получите микрозайм. Выберите компанию на сайте http://vkredit-online.ru/mikrozajmy/oformit-mikrozaym-na-kartu-za-5-minut-bez-ucheta-kreditnoy-istorii/, которая вам больше всего нравится.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…