Карты палякаў будуць выдаваць па новых правілах. Раней для атрымання трэба было пацвердзіць польскае грамадзянства продкаў, цяпер – нацыянальнасць.

У якіх дакументах можа быць указана нацыянальнасць? Пра гэта «Камсамольскай праўдзе» распавяла загадчыца аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага архіва Беларусі Маргарыта Старосценка.

– Зараз вельмі папулярныя дакументы (проста хіт сезону, хоць так нельга казаць пра архіўныя дакументы) – гэта ўладальныя ведамасці і матэрыялы ўсесаюзнага перапісу насельніцтва 1926 года, – распавядае Маргарыта Старосценка. – Уладальныя ведамасці – гэта ўлік гаспадарак. Перапіс ажыццяўляўся на тэрыторыі цэнтральнай і ўсходняй частцы Беларусі. Там ўказваліся: павет, раён, вёска – і перапісаныя ўсе кіраўнікі сем’яў, якія жылі ў 26-м годзе ў гэтай вёсцы. Іваноў Пётр Сямёнавіч, беларус (ці паляк), з ім пражывала пяць членаў сям’і: два мужчыны і дзве жанчыны. Напрыклад, так.

Акрамя гэтых дакументаў нацыянальнасць можа быць запісана ў касцельнай метрыцы, ваенным білеце, асабістай справе службоўца і наменклатурнага работніка.

– Яшчэ можна знайсці спісы асабовага складу партызанскіх брыгад. У іх таксама практычна заўсёды запісаная нацыянальнасць, – прыводзіць прыклад спецыяліст архіва.

З-за розных прычын патрэбнага радка ў дакументах можа і не быць. У гады савецкіх рэпрэсій пашпарт грамадзяніна СССР са словам “паляк” у пятай графе мог ператварыцца ў воўчы білет.

У тыя гады пра гэта («праблемнай» нацыянальнасці.- Рэд.) практычна заўсёды замоўчвалі. Зараз мы бачым па дакументах, напрыклад, што з 850 хат і кіраўнікоў сем’яў якой-небудзь вёскі ўсё – беларусы. Пры гэтым сустракаюцца тыповыя польскія прозвішчы і імёны па бацьку – Станіслававіч, Бжэзінскі. Тыя, хто не хацеў, можа быць, прылічаць сябе да беларусаў, пісалі «каталік». Хаця сярод беларусаў таксама шмат каталікоў! Схітраліся, як маглі, – паціскае плячыма Маргарыта Старосценка.

Дакументы жыхароў былой Заходняй Беларусі трэба шукаць у Брэсцкім абласным і Гродзенскім абласным архівах, а таксама ў занальных архівах.


Вам срочно понадобились деньги? Не хватает совсем немного, чтобы осуществить оплату в интернет-магазине? Получите микрозайм. Выберите компанию на сайте http://vkredit-online.ru/mikrozajmy/oformit-mikrozaym-na-kartu-za-5-minut-bez-ucheta-kreditnoy-istorii/, которая вам больше всего нравится.