Калядоўшчыкі разам з Таварыствам беларускай мовы 20 снежня павіншавалі выхаванцаў дзіцячага садка № 65 у Гродне з надыходзячымі Калядамі і Божым нараджэннем.
Каза, Мішка, Зорканош і Бусел прыйшлі ў госці да малых, што наведваюць беларускамоўную групку. Па традыцыі, калядоўшчыкі складалі зычэнні, спявалі калядныя песні, вадзілі з дзеткамі карагоды.
Мядзведзь паказаў пантаміму, як дзеткі прачынаюцца, як чысцяць зубкі, як плачуць, загадаў загадкі, расказаў мудрасці.
Каза, як заўсёды, самлела падчас скокаў. Малыя ратавалі яе не пачастункамі і вершыкамі, а пасля падбеглі ды дапамаглі сваімі ручкамі падняць каляднага персанажа.
Напрыканцы калядоўшчыкі пакінулі ў садку каляднага анёлка на памяць.
Старшыня абласной рады ТБМ Алесь Крой перадаў падарункі для малых гарадзенцаў.
Звычайна калядоўшчыкі ходзяць па хатах. Аднак сваім візітам група аматараў хацела пераказаць малодшаму пакаленню традыцыі нашых продкаў.
Дарэчы, у Гродне ўсяго два дзіцячых сада і дзве школы, дзе ёсць беларускамоўныя групы або класы. Некаторыя дзеці вучацца па індывідуальнай беларускамоўнай праграме ў рускамоўных школах. Цалкам беларускамоўных дзяржаўных адукацыйных установаў у Гродне няма.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…