Навагодні канцэрт «Партызаны каляднага лесу» гурт «Крамбамбуля» зайграе ў мінскім Prime Hall 21 снежня. Гледачоў чакаюць лепшыя песні гурта, канцэптуальнае сцэнічнае шоў і кілатоны навагодняга настрою. На канцэрце гэтаксама выступяць і гарадзенскія музыкі Алесь Дзянісаў і Пётр Клюеў.
— У кожным калядным лесе ёсць свае партызаны. Яны дапамагаюць святому Мікалаю: ахоўваюць елкі і зайцоў, сочаць, каб ніхто не сапсаваў добрым людзям свята. Прапануем прыяднацца да нашага вясёлага патруля і праспяваць разам пару дзясяткаў песень, — кажуць музыкі «Крамбамбулі».
Напярэдадні канцэрта на старонцы ў ВК з’явілася інфармацыя, што на выступ запрошаныя яшчэ некалькі музыкаў - Юрый Стыльскі (ДАЙ ДАРОГУ!), Пётр Клюеў (лідэр гурта Amplituda Śmielaści і ўдзельнік ЛСП), а таксама Алесь Дзянісаў (DZIЕCIUKI). «Ніхто з іх з „Крамбамбуляй“ раней не спяваў, але мы добра ведаем іх здольнасьці і ўпэўненыя, што гэта будзе моцна!»
У вядомым беларускім гурце ўжо грае адзін гарадзенец — Павел Трыпуць, які колькі гадоў таму з’ехаў у Мінск.
Гурт «Крамбамбуля» быў заснаваны ў 2002 годзе. Сучасны склад: Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (вакал, гітара), Павел Аракелян (вакал, саксафон), Андрэй Якубчык (вакал, труба), Алесь-Францішак Мышкевіч (вакал, бас-гітара), Павел Мамонаў (бубны).
Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…
З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…
Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…
З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…
У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…
У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…