Нацыянальны інтэрактыўны конкурс беларускіх праектаў у фармаце рэаліці-шоў #Паскарэнне набраў абароты: больш за 150 праектаў ужо пададзена, а прызавы фонд павялічыўся ў 2,5 разы: з 4 000 да 10 000 тысяч рублёў.
Па 2 000 рублёў атрымаюць праекты, якія выйгралі ў галасаванні журы і інтэрнэт-галасаванні. Пры гэтым у аднаго выбітнага праекта ёсць шанец атрымаць усе 4000 рублёў, калі ён заваюе сімпатыі і журы, і інтэрнэт-карыстальнікаў.
Яшчэ 6 000 рублёў атрымае праект, які возьме Гран-пры конкурсу.
Гран-пры сфарміраваны за кошт сродкаў мецэнатаў, якія на сталай аснове падтрымліваюць праекты платформы Talaka. Дапамога праектам для гэтых людзей — жыццёвая пазіцыя. Яна з’яўляецца заклікам для сапраўдных і будучых удзельнікаў конкурсаў: генеруй ідэі, стварай праекты і заўсёды знойдуцца людзі, якія цябе падтрымаюць!
Высокая цікавасць да ўдзелу ў конкурсе прымусіла арганізатараў перагледзець тэрміны прыёму заявак і падоўжыць прыём да 23.59 20 снежня 2017 года. Засталося 3 дні, каб падаць праектную заяўку на старонцы конкурсу #Паскарэнне і атрымаць шанец выйграць 10 000 рублёў прызавога фонду.
#Паскарэнне — конкурс беларускіх праектаў у самым шырокім значэнні: ад сацыяльных і гарадскіх да прадпрымальніцкіх і тэхналагічных. Пераможцаў чакае прызавы фонд і спецыяльныя падарункі ад партнёраў конкурсу. У намінацыі velcom «Камфорт» удзельнікаў чакае сучасны смартфон з падлучаным аднайменным тарыфным планам. Крытэрам ацэнкі будзе ўвага стваральнікаў праектаў да камфортных пераменаў у жыцці беларусаў, гэтак жа, як гэта робяць тарыфы лінейкі «Камфорт». Кампанія Gurtam падорыць пераможцу намінацыі «Праект будучыні» модны і карысны гаджэт — смарт-гадзіннік.
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…