Тры аварыі на Старым мосце ў Гродне паралізавалі рух у цэнтры: будзьце пільнымі на дарогах

У 17.00 15 снежня на пад’ездзе да Старога маста ў напрамку цэнтра адзін за адным адбыліся тры аварыі. Агулам разбітыя 7 аўтамабіляў, піша autogrodno.by.

Чытач autogrodno.by Дзмітрый апынуўся ў адной з іх і распавёў падрабязнасці:

— Хтосьці прытармазіў перад Skoda, ад чаго кіроўца хэтчбека рэзка спыніўся і атрымаў удар ззаду ад Daewoo. Следам рухаўся VW Touareg, кіроўца якога вытрымліваў дыстанцыю і, бачачы наперадзе аварыйную сітуацыю, стаў тармазіць, з чым ён выдатна і справіўся, але вось ззаду яго яшчэ два кіроўцы не былі такімі ўважлівымі і адзін за адным уехалі ў VW.

— За імі рухаўся мікрааўтобус, а следам і я на Toyota. Мы абодва паспелі затармазіць. Я адчуў палёгку — атрымалася. І тут у мяне ззаду ўрэзаўся кіроўца на Renault, — распавядае Дзмітрый.

За кошт заціснутай педалі тормазу, Toyota не зачапіла мікрааўтобус. Кіроўца мікрааўтобуса выйшаў, агледзеў сваю машыну і з’ехаў. Усе астатнія засталіся чакаць супрацоўнікаў ДАІ.

Патройнае ДТЗ на вуліцы Гарнавых узмацніла і без таго аўтамабільны калапс. Практычна цалкам спыніліся пад’езды да кальца філармоніі. Да прыкладу, затор у бок кальца па вуліцы Савецкіх памежнікаў утварыўся практычна ад абутковай фабрыкі. Калі б кіроўцы праяўлялі больш павагі адзін да аднаго і ня выязджалі на запоўненыя перакрыжаванні ў апошні момант, можна было б мінімізаваць заторы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025