У 2018 годзе беларусы будуць працаваць 253 дні пры пяцідзённым рабочым тыдні, а адпачываць 112 дзён (столькі будзе выходных і святочных), піша “Тут.бай”.
Тыя ж, у каго “шасцідзёнкі”, на працы правядуць 305 дзён, а адпачываць будуць 60 дзён, адзначылі ў Мінпрацы.
У 2018 годзе непрацоўнымі святочнымі днямі будуць:
1 студзеня – Новы год;
7 студзеня – Раство Хрыстова (праваслаўнае Раство);
8 сакавіка – Дзень жанчын;
17 красавіка – Радаўніца (па календары праваслаўнай канфесіі);
1 мая – Свята працы;
9 мая – Дзень Перамогі;
3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень
Рэспублікі);
7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі;
25 снежня – Раство Хрыстова (каталіцкае Раство).
У 2018 годзе на нядзелю прыпадае нерабочы святочны дзень 7 студзеня – праваслаўнае Раство Хрыстова.
Прафесійныя святы (напрыклад, Дзень юрыста, Дзень настаўніка, Дзень банкаўскіх і фінансавых работнікаў, Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту і іншыя) не з’яўляюцца непрацоўнымі святочнымі днямі, і на іх норма аб памяншэнні працоўнага часу на адну гадзіну ў перадсвяточны працоўны дзень не распаўсюджваецца, тлумачаць у Мінпрацы.
Акрамя таго, працоўны дзень (змена) не скарачаецца, калі непрацоўнаму дню папярэднічае выходны дзень (па календары ці графіку работ (зменнасці).
У ведамстве нагадваюць, што працоўны дзень, якi непасрэдна папярэднiчае дзяржаўнаму святу або святочнаму дню, скарачаецца на адну гадзіну.