Магілёвец Дзяніс Васількоў 15 снежня схадзіў на паказ фільма «Зорныя вайны: Апошнія джэдаі» ў гродзенскім кінатэатры «Усход». І застаўся вельмі незадаволены тым, што ён там убачыў. Пра гэта ён напісаў у сваім facebook-акаўнце.
«Можна дараваць Ералаш перад паказам, сацыяльную „рэкламу“ сінтэтычных наркотыкаў, але ў самым галоўным залажаць гэта проста, — напісаў Дзяніс. — У ніжняй частцы экрана нейкі прыцэл. Я думаў, што гэта ў мяне штосьці з вачыма або штосьці перад праектарам. І не каб устаць і сысці - я ўвесь сеанс прасядзеў каб у канцы паглядзець на экран. І так, ён насамрэч брудны. Цэлая зала людзей, усе глядзяць, усе прывыклі, але халера — гэта ж самае галоўнае, што ёсць у кінатэатры!»
Дзяніс зрабіў некалькі фотаздымкаў, на якіх відаць, што экран ў кінатэатры сапраўды брудны.
Дзяніс Васількоў не ўпершыню скардзіцца на кінаабслугоўванне. Нядаўна ён пабываў у Мінску і здзівіўся кінапаказу ў Палацы Рэспублікі.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…