Каля 15 незвычайных навагодніх елак цягам апошнiх дзён з’явіліся ў парку Жылібера на спецыяльнай пляцоўцы каля Гараднічанкі. Там свае святочныя ўпрыгожванні размясцілі розныя арганізацыі горада — «Беларуснафта», «Белкард», «МТС», «Фармацыя», «Белпошта» і іншыя.

На сёння самымі арыгінальнымі, як на наш погляд, выглядаюць елкі ад супрацоўнікаў прадпрыемства «Фармацыя» з таблеткамі ў выглядзе упрыгожванняў і ад «Беларуснафты», дзе маецца канструкцыя з пластыкавых ёмістасцяў. Магчыма, прадпрыемствы ўсё яшчэ будуць дадаваць свае навагоднія елкі.