Каля 15 незвычайных навагодніх елак цягам апошнiх дзён з’явіліся ў парку Жылібера на спецыяльнай пляцоўцы каля Гараднічанкі. Там свае святочныя ўпрыгожванні размясцілі розныя арганізацыі горада – “Беларуснафта”, “Белкард”, “МТС”, “Фармацыя”, “Белпошта” і іншыя.

На сёння самымі арыгінальнымі, як на наш погляд,  выглядаюць елкі ад супрацоўнікаў прадпрыемства “Фармацыя” з таблеткамі ў выглядзе упрыгожванняў і ад “Беларуснафты”, дзе маецца канструкцыя з пластыкавых ёмістасцяў. Магчыма, прадпрыемствы ўсё яшчэ будуць дадаваць свае навагоднія елкі.