Працы, згодна з праектам першай чаргі, пачаліся ў кастрычніку і скончыліся на мінулым тыдні. Тэрыторыя каля помніка архітэктуры больш не нагадвае будаўнічую пляцоўку – вежу не атачаюць будаўнічыя лесвіцы і грувасткая тэхніка. Нават здалёку прыкметныя вынікі апошняга абнаўлення, піша “Гродзенская праўда“.

Абараняе вежу ад дажджу і снегу цяпер двухузроўневы дах – два верхнія і ніжні агульнай плошчай 450 м². Змяншае ўплыў навакольнага асяроддзя і адмысловая апрацоўка сцен, якая не дасць расці моху, прадухіліць з’яўленне грыбкоў і цвілі.

Правялі расчыстку і ўнутры вежы – вывезлі камяні і бытавое смецце, – кажа майстар ААТ «Белрэстаўрацыя» Уладзімір Вайцяховіч.

Вежу Крэўскага замка накрылі дахам: скончыўся першы этап кансервацыі помніка (фота)

З пачатку правядзення работ на Крэўскім замку накіравалі больш за 280 тысяч рублёў. Дасягнуты вынік – толькі першы крок на шляху захавання сярэднявечнага помніка архітэктуры. У 2018 годзе плануецца правядзенне работ па другім пускавым комплексе, які прадугледжвае кансервацыю паўночнай сцяны, аднаўленне яе участкаў на вышыню 7 метраў і ўладкаванне пакрыцця з дахоўкі.

Вежу Крэўскага замка накрылі дахам: скончыўся першы этап кансервацыі помніка (фота)

Як распавялі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, у Міністэрства культуры накіравана хадайніцтва аб выдзяленні фінансавання ў рамках Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2016-2020 гады.

Каб захаваць унікальны помнік сярэднявечнай архітэктуры ў рамках гэтай праграмы распрацаваны архітэктурны праект першай і другой чаргі кансервацыі з рэстаўрацыяй гісторыка-культурнага аб’екта.

Чытайце яшчэ:  Крэўскі замак рыхтуюць да раскопак, але без нагляду археолагаў