У цэнтры “Спадчына” па вул. Рэйманта, 12 будзе арганізаваная серыя бясплатных майстар-класаў “Навагодні бум”. Папярэдне на заняткі трэба  запісацца. Пачатак заняткаў у 18 гадзін.

Расклад майстар-класаў:

18 снежня – навагоднія цацкі з валянай воўны

19 снежня – навагодні падсвечнік

20 снежня – навагоднія цацкі з саломкі

21 снежня – дэкупаж бутэлькі шампанскага

22 снежня – калядны анёл з гліны

23 снежня – навагоднія цацкі з фетру