Сёння ўначы па дарозе ў вёсцы Тапалёва ў Гродзенскім раёне рухаўся Opel, за рулём якога быў грамадзянін Літвы. У нейкі момант кіроўца заўважыў на дарозе вялікі пакет і паспрабаваў яго аб’ехаць, распавялі ў Гродзенскай ДАІ.
У выніку рэзкіх манеўраў аўтамабіль з’ехаў за праезджую частку і стукнуўся ў дрэва.
Аўто атрымала пашкоджанні, кіроўца ў ДТЗ не пацярпеў.