Медсёстры і кіроўцы найбольш запатрабаваныя на рынку працы ў Гродзенскай вобласці, паведамілі БЕЛТА ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аблвыканкама.

У гэтым годзе ў рэгіёне назіраецца зніжэнне колькасці грамадзянаў, якія маюць патрэбу ў працаўладкаванні, у тым ліку беспрацоўных. На рынку працы павялічваецца патрэба наймальнікаў у працоўных.

«На 1 снежня ў службу занятасці было заяўлена 8,3 тыс. вакансій, у параўнанні з пачаткам года іх колькасць вырасла ў 1,5 разы. Больш за 54% вольных працоўных месцаў складаюць вакансіі па рабочых прафесіях», — адзначылі ў камітэце.

Сярод рабочых прафесій найбольш запатрабаваныя кіроўцы, трактарысты, прадаўцы, электрагазазваршчыкі, швачкі, прадаўцы, кухары і тынкоўшчыкі. Устойлівы попыт адзначаецца на спецыялістаў у сферы аховы здароўя, у прыватнасці медсясцёр, а таксама ў сельскай гаспадарцы, адукацыі і інжынераў рознага профілю.

«У студзені-лістападзе 2017 года дапамаглі з працаўладкаваннем больш чым 25 тыс. грамадзян, у тым ліку 16,5 тыс. беспрацоўным, у тым ліку 2 тыс. чалавек, якія адносяцца да катэгорый грамадзян, якія не могуць на роўных умовах канкурыраваць на рынку працы. Больш за 200 беспрацоўным аказана фінансавае садзейнічанне ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, а таксама дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму. У мэтах стымулявання працоўнай мабільнасці грамадзян аказана садзейнічанне ў перасяленні на новае месца жыхарства і працы сем’ям 20 беспрацоўных», — распавялі спецыялісты.

Больш за 1,4 тыс. беспрацоўным арганізавана прафесійная падрыхтоўка, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі. Найбольшая іх колькасць навучалася па такіх спецыяльнасцях, як «прадавец», «кухар», «тынкоўшчык», «электрагазазваршчык», «слесар-сантэхнік» і «слесар па рамонце аўтамабіляў».

На 1 снежня 2017 года колькасць зарэгістраваных беспрацоўных у Гродзенскай вобласці склала 2,8 тыс. чалавек, што стала самым нізкім паказчыкам за апошнія два гады. Каэфіцыент напружанасці на рынку працы ў адносінах да 1 снежня 2016 га знізіўся ў 2,7 разы і склаў 0,3 беспрацоўных на адну заяўленую вакансію.