Людзі і справы

У Гродне на вуліцы Паркавай гіне рэтрамабіль пачатку 1950-х

Ужо гадоў пяць у прыватным сектары па вуліцы Паркавай стаіць у адзіноце «Масквіч-401». Машына, выпушчаная на пачатку 1950-х, сёння не ездзіць, але, па словах жыхароў вуліцы, яе ўсё яшчэ плануюць аднавіць i прадаць.

З цяперашнім уладальнікам машыны пагутарыць не атрымалася, але побач мы сустрэлі колішняга ўладальніка Анатоля. Стары «Масквіч» ён купіў разам з прыяцелем для аднаўлення яшчэ сем гадоў таму, але дамовіцца было складана, ды і сродкаў не хапала. У выніку машыну прадалі. Так яна і дагэтуль тут і стаіць.

«Калі куплялі, то гэты „Масквіч“ ужо тады нерухома стаяў у людзей каля чатырох гадоў і яны не маглі яго завесці. А ў мяне сябар матарыст прыехаў, 30 хвілін пашаманіў і завёў. Машыну бралі каб аднаўляць і катацца. Спачатку нават нешта рабілі, але з часам не сышліся характарамі з таварышам».

«Масквіч» прадалі іншаму чалавеку. Але прайшло некалькi год, а машыну ўсё роўна не аднавілі. Зараз рэтрамабiль стаіць пад адкрытым небам, дзверы ў яго адкрытыя.

«Новы ўладальнік плануе аднаўляць, але нешта не спяшаецца. Час ідзе, машына стаіць і развальваецца. Людзі прыходзілі і хацелі купіць, але ён яго не хоча прадаваць».

Як стала вядома Hrodna.life, уладальнік плануе ўсё ж прадаць рэтрамабіль прыкладна за 1000 $. Але мясцовыя спецыялісты ў рэтра-тэхніцы кажуць, што «Масквіч» ў жаласным стане і на яго няма дакументаў. Магчыма, гэта і ёсць асноўнай праблемай, па якой машыну ўсё яшчэ не прадалі.

Даведка

«Масквіч-401» — савецкі легкавы аўтамабіль малога класа з тыпам кузава седан. Серыйна выпускаўся на Маскоўскім заводзе малалітражных аўтамабіляў у 1950-х гадах. З’яўляўся мадэрнізацыяй аўтамабіля «Масквіч-400», на які ставіўся новы рухавік, і быў практычна ідэнтычны даваенным Opel Kadet. «Масквіч» на вуліцы Паркавай у Гродне — адзіны ў горадзе з серыі «401».

Падзяліцца
Меткі: аўтофота

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025