Здароўе і спорт

Павел Савіцкі можа перайсці ў брэсцкае «Дынама»?

Капітан гродзенскага «Нёмана» Павел Савіцкі ў бліжэйшы час можа стаць гульцом брэсцкага «Дынама», пра гэта паведамляе аўтарытэтнае спартовае выданне «Прессбол».

Яшчэ некалькі дзён таму Савіцкі ў інтэрв'ю іншаму спартоваму выданню распавядаў, што вялікая верагоднасць таго, што ён пакіне «Нёман». На сённяшні дзень кантракт 23-гадовага паўабаронцы з «Нёманам» скончаны і футбаліст яго не працягнуў, хоць кіраўніцтва гродзенскай каманды и прапанавала капітану новыя ўмовы.

«Думаю, надышоў час паспрабаваць сябе ў іншым месцы. Трэба ж і на будучыню зарабіць, падумаць пра сваю сям’ю. Але ў Гродне мне таксама кантракт прапанавалі. Сказаў, што хачу спакойненька крыху адпачыць, дам адказ пазней. Я зараз адлятаю на адпачынак, а потым паглядзім. Думаю, да Новага года ўсё з маім новым клубам стане вядома», — адзначаў Павел.

Iнфармацыю пра тое, што Савіцкі можа перайсці ў брэсцкае «Дынама», гродзенскія заўзятары сустрэлі з вялікім абурэннем і лічаць, што навіна гэта чарговая «качка», а капітан «Нёмана» не пяройдзе ў стан прынцыповага суперніка.

Паводле сайта transfermarkt.com кошт Савіцкага на канец лістапада складаў 1 млн 300 тыс еўра. Вядома, што такую суму за футбаліста ніхто даваць не будзе, ды і тым больш Савіцкі цяпер без кантракту і можа перайсці ў любы клуб бясплатна. Але ў выпадку пераходу Савіцкага ёсць верагоднасць, што новы клуб выплаціць «Нёману» некаторую суму ў якасці кампенсацыі за выхаванца.

Даведка

Павел Савіцкі - лепшы бамбардзір «Нёмана» сезона 2017 года, першы з 2001 года футбаліст, хто забіў за гродзенскі клуб 15 мячоў за сезон. Усяго за «Нёман» паўабаронца правёў 181 матч, забіў 53 галы і аддаў 23 галявыя перадачы.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025