У Гродне прэзентуюць Конкурс прадпрымальніцкіх ідэй.

18 снежня, а 18-й гадзіне ў рэгіянальным офісе Бізнес-школы ІПМ (вул. Леніна 5/2) прэзентуюць конкурс прадпрымальніцкіх ідэй. Арганізатары падрабязна распавядуць пра конкурс патэнцыйным удзельнікам, пазнаёмяць з удзельнікамі мінулых набораў і адкажуць на ўсе пытанні па ўдзеле. На сустрэчы гэтаксама адбудзецца майстар-клас «Як выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі для развіцця і прасоўвання свайго праекта». Уваход вольны.

Удзельнікі конкурсу бясплатна пройдуць навучанне па накірунках:

— маркетынг, бізнес-планаванне, фінансы, продажы і г. д.

Гэта дазваляе дарабляць свае ідэі, зыходзячы з атрыманых ведаў, і на фінальных выступах паказаць жыццяздольны бізнес-план свайго праекта.

Кіраўнік Конкурсу прадпрымальніцкіх ідэй Ганна Перунова лічыць, што гэты конкурс — добрая лакмусавая паперка для ўсіх, хто збіраецца адкрыць свой бізнес:

— Удзел у ім дазваляе ўдумліва ставіцца да свайго часу, ідэяў, мэтаў і інвестыцыяў. Былі выпадкі, калі нават на этапе папярэдняй прэзентацыі праекта ўдзельнікі атрымлівалі прапанову па супрацоўніцтве ад экспертаў і далей развівалі свой праект у тандэме з новымі партнёрамі.

Удзельнікі з 1 па 3 месца атрымліваюць стыпендыі на навучанне па любым кірунку і курсе ў Бізнес-школе ІПМ.

У якасці экспертаў і ментараў будуць запрошаныя актыўныя прадстаўнікі бізнес-асяродку, а таксама акадэмічнай супольнасці, якія прысутнічаюць у журы на ўсіх этапах конкурса, а таксама выступаюць у якасці ментараў для ўдзельнікаў конкурса.

Асноўныя этапы конкурсу:

15 снежня — пачатак прыёму заявак

Студзень-люты 2018г. — майстар-класы ў Мінску, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Брэсце і Гродне

1 сакавіка 2018 г.— заканчэнне прыёму заявак

1−22 сакавіка — праца журы па адборы праектаў для ўдзелу ў конкурсе

22−27 сакавіка — арганізацыйныя сходы ва ўсіх гарадах-удзельніках

2−7 красавіка — этап рэгіянальных прэзентацый праектаў удзельнікаў конкурсу

красавік-травень — навучанне канкурсантаў, майстар-класы для ўдзельнікаў конкурсу

20−23 траўня — рэгіянальныя фіналы конкурсу

23 чэрвеня 2018 г. — вялікі фінал конкурсу ў Мінску

Кантакты арганізатараў: email: vasilyeva@ipm.by, тэл: +375 29 787 58 97, па агульных пытаннях email: konkurs@ipm.by.

Больш інфармацыі можна знайсці тут.

Конкурс быў арганізаваны яшчэ ў 2015 годзе і мае некамерцыйны і навучальны характар.

За 2 гады для ўдзелу ў Конкурсе прадпрымальніцкіх ідэй было пададзена больш за 200 заявак, многія рэгіянальныя праекты дзейнічаюць і развіваюцца дагэтуль.