31 снежня заканчваецца тэрмін дзеяння Указа Прэзідэнта «Аб устанаўленні бязвізавага ўезду і выезду замежных грамадзян». Увесь гэты час на вольнай ад візаў тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна фігуравала лічба пяць: усяго толькі за пяць дзён і ўсяго пяць сельсаветаў, якія маглі наведаць госці з-за мяжы. Але шмат каму так спадабалася, што яны заявілі: «Пяць дзён замала». Іх пачулі, піша «Рэспубліка».
Словам, зараз у Гродне рыхтуюцца сустрэць 50-тысячнага турыста і чакаюць падпісання новага ўказа Прэзідэнта аб бязвізавым рэжыме. За год экспарт паслуг тут склаў больш за 2 мільёны долараў. Усё гэта стала магчымым дзякуючы сур’ёзнай заканадаўчай базе. Што трэба зрабіць яшчэ, каб праз год гаворка ішла не пра тысячы, а пра сотні тысяч гасцей з-за мяжы, высвятляў карэспандэнт «Рэрпублікі».
Чамаданны настрой
Яшчэ пару гадоў таму было нямала скептыкаў, упэўненых, што чартарныя рэйсы з гродзенскага аэрапорта наўрад ці могуць адбыцца. А дарма. Вось ужо трэці год запар жыхары вобласці ў летнія месяцы актыўна ляцяць на сусветныя курорты з мясцовага аэрапорта.
Намеснік генеральнага дырэктара па эканамічных пытаннях і ідэалагічнай рабоце РУП «Белаэранавігацыя» Іван Герлаўскі бачыць рэальныя перспектывы для пашырэння дзейнасці:
— Наша задача — прыняць і абслужыць пасажыраў. Павелічэнне аб’ёму пасажырскіх авіяперавозак будзе залежаць ад гатоўнасці турыстычных кампаній да супрацоўніцтва. Усе нашы абласныя аэрапорты, у тым ліку і Гродзенскі філіял, адпавядаюць усім міжнародным патрабаванням. Уключэнне аэрапорта ва ўчастак свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест», выгаднае геаграфічнае становішча — усё гэта стварае прывабную аснову для наладжвання кантактаў у сферы авіяперавозак.
З вышэйсказаным цалкам згодны і начальнік Гродзенскага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя» Анатоль Купрашэвіч:
— Аэрапорт на ўсе сто адсоткаў гатовы да працы. Можам прымаць як чартарныя, так і рэгулярныя рэйсы. І нацыянальнай авіякампаніі «Белавія», і любых іншых. Зразумела, што ўсё гэта робіцца не за адзін дзень. Шмат узгадненняў, шмат пытанняў. Але мы трымаем руку на пульсе і чакаем пераменаў.
Варта нагадаць, што чыгуначны вакзал у бязвізавым Гродна чамусьці не ўключылі ў спіс ўязных турыстычных варот. Гэты прыкры промах ў найбліжэйшы час плануюць выправіць. Але ці вернецца самая папулярная ў народзе электрычка Гродна — Кузніца — Беласток? І ці справіцца з наплывам турыстаў адзіны цягнік, які адпраўляецца з гродзенскага вакзала ў польскім накірунку? Пакуль загадваць рана. У цягніку Гродна — Варшава — Кракаў усяго два вагоны 2-га класа па 8 месцаў у купэ. У чым перавагі падарожжаў пад грук колаў? Іх шмат. Галоўнае — ніякіх чэргаў на мяжы. На кожны прыпыначны пункт цягнік прыбывае хвіліна ў хвіліну.
Начальнік Гродзенскага чыгуначнага вакзала Валянціна Мікуцкая таксама з нецярпеннем чакае прыбыцця бязвізавых турыстаў:
— Мы рады любым пасажырам. Чым больш, тым лепш. Са студзеня з Гродна да Кракава штодня адпраўляецца цягнік польскага фарміравання. Ён робіць прыпынку ў бліжэйшай Кузніцы, Беластоку, Варшаве і позна ўвечары прыбывае на канцавую станцыю. Пры гэтым мы прадаем прыкладна аднолькавая колькасць квіткоў як да бліжэйшай станцыі, так і да Варшавы і далей. Цягнік запатрабаваны. Паўпарожнім ня адпраўляецца.
За 11 месяцаў у бок Польшчы ад’ехала 21 786 пасажыраў, прыбыло — 22 460. Складана параўнаць дынаміку, таму што цягнік курсіруе менш за год. У дадзены момант з польскім бокам прапрацоўваецца пытанне аб з’яўленні яшчэ аднаго маршрута. Але рашэнне пакуль не прынята. Аднак з 10 снежня з’явіцца новы графік работы па кракаўскаму цягніку. Да двух існых вагонах пры неабходнасці будзе дададзены яшчэ адзін факультатыўны вагон. Ён ужо ёсць у наяўнасці. А далей застанецца назіраць. Калі колькасць турыстаў павялічыцца значна, то ён будзе задзейнічаны на пастаяннай аснове.
Аўгустоўская арбіта
Яшчэ адно з будучых змяненняў - пашырэнне бязвізавай зоны на ўвесь Гродзенскі раён. Пакуль такая перавага толькі ў пяці сельсаветаў. Але астатнім жа таксама ёсць што паказаць! Кіраўнік раёна Ян Васілеўскі паспрабаваў даць прагноз і ацаніць ужо праведзеную працу:
— З нецярпеннем чакаем працягу бязвізавага рэжыму. Тое, што ў тэрыторыю «без візы» ўвайшлі толькі пяць сельсаветаў, нязручна для саміх турыстаў. Дарогі ж не закальцованы. Даводзілася даязджаць да канчатковай кропкі і вяртацца назад на зыходную пазіцыю. Засталіся па-за зонай ахопу два нашы выдатныя санаторыі, мноства цікавых помнікаў гісторыі, сярод якіх сядзіба Элізы Ажэшкі. Вядома, увесь мінулы год раён толькі ўкладваў. Будавалі дарогі, адкрылі 3 музеі, распрацавалі мноства мерапрыемстваў. Зарабіць не атрымалася. Выручка смешная — 17 тысяч рублёў. Аднак мы спадзяемся, што нашы намаганні не знікнуць дарма і ў наступным годзе частка турыстаў пакіне грошы за межамі горада. У раёне каля 100 аграсядзібаў, і толькі 8 з іх знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці да Аўгустоўскага канала. У найбліжэйшы час плануем накіраваць намаганні на развіццё інфраструктуры пасёлка Сапоцкін, які размешчаны ў непасрэднай блізкасці да канала.
З увядзеннем бязвізавага рэжыму актыўна сталі раскупляць пустуючыя хаты ў найбліжэйшых да Аўгустоўскага канала вёсках. Гэта сведчыць пра перспектыўную будучыню гэтых месцаў. У раёне поўным ходам ідзе рэканструкцыя палацава-паркавага комплекса «Свяцк». Усё гэта значна павысіць турыстычную прывабнасць.
Гродна: турыстычная атака
Сам Гродна першапачаткова быў у складзе турысцка-рэкрэацыйнага паркп «Аўгустоўскі канал», таму без лішніх пытанняў стаў бязвізавым. Мінулы год паказаў: трэба яшчэ нямала папрацаваць над тым, каб горад стаў па-сапраўднаму турыстычным. Не хапае святла па вечарах, замала кафэ і рэстаранаў, не вельмі добры ідуць справы з гасцініцамі і хостэламі. Работнікі турфірм з цяжкасцю спраўляліся з іншаземцамі, якія прыязджаюць на ўікэнд. Што ж будзе, калі час знаходжання павялічаць да 10 сутак? Тэрмін немаленькі.
Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама Яўген Ародзь рыхтуецца да будучых зменаў:
— На нядаўняй нарадзе са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама гораду паставілі нямала задач. Яны неабходныя, каб падладзіцца пад новыя ўмовы працы. Частку праблемных пытанняў можна будзе зняць ужо ў 2018 годзе. Што тычыцца гасцініц, то, паводле распрацаванай праграмы да 2021 нумарны фонд павялічыцца ў два разы, а гэта яшчэ больш за тысячу нумароў. На думку кіраўнікоў турфірмаў, гораду не хапае падзейнасці. Таму будзе цалкам абноўлены падзейны каляндар. Да Фестывалю нацыянальных культур горад кардынальна зменіцца. Ідзе планамерная праца над устаноўкай інтэрактыўных інфармацыйных стэндаў. Яны будуць мець эксклюзіўны знешні выгляд. Усяго іх будзе 12. Рыхтуем новых гідаў і экскурсаводаў.
Пара звярнуць погляд турыста на Нёман. Да пачатку навігацыі на берагах з’явяцца прычалы і прыстані для маламерных судоў, будуць закуплены плавальныя сродкі. Таксама арганізуюць стаянкі для караванераў і аглядныя пляцоўкі. З’явіцца яшчэ некалькі месцаў для адпачынку, правядзення розных дзелавых сустрэч і прыёму турыстаў. Гродзенскія прадпрыемствы атрымалі заданне рэалізоўваць сваю прадукцыю ў сувенірнай упакоўцы. І гэта далёка не поўны пералік запланаваных змен.
Трэба лётаць!
Намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Таццяна Лідзяева хвалюецца не менш за іншых:
— Зараз абсалютна ўсе знаходзяцца ў падвешаным стане. Кіраўнікі турфірмаў не ведаюць, як планаваць навагоднія святы. Аднак усё, што залежала ад нас, зроблена яшчэ ў верасні. Мы дакладна прапісалі, чаго нам не хапае для паляпшэння атрыманага выніку. Прагноз — справа няўдзячная. Больш за год таму мы прагназавалі 15 тысяч турыстаў і думалі, што гэта будзе выдатна. Ніхто не чакаў, што прыедзе 50 тысяч. І цяпер гэтая лічба здаецца сціплай. Вельмі хацелася б, каб у бязвізавую зону увайшоў аэрапорт. Гэта будзе сапраўдным прарывам. Таму ўсе чакаюць працягу ўказа. Варта ўзгадаць пра чартарныя рэйсы ў Турцыю і Балгарыю, якія ляцяць са стопрацэнтным запаўненнем. Прапрацоўваюцца пытанні інвеставання ў інфраструктуру гродзенскага аэрапорта.
Калі казаць пра польскую авіякампаніі LОТ, якая праявіла зацікаўленасць у супрацоўніцтве, то нялішнім будзе назваць некаторыя лічбы. За час дзеяння бязвізавага рэжыму да нас прыехала больш за 22 тысяч палякаў, прытым што ў Польшчы пражывае больш за 40 мільёнаў. Ім гэты куток цікавы агульнасцю каранёў. Расейцы хочуць паглядзець, як жывуць людзі ў самай крайняй кропцы постсавецкай прасторы. Наш аэрапорт мог бы стаць сапраўднымі турыстычнымі варотамі для грамадзян Ізраіля, Прыбалтыкі, Расіі. Гэткім своеасаблівым перавалачным пунктам.
Акрамя таго, гродзенскі аэрапорт з часам можа стаць альтэрнатывай Віленскаму. Ён запатрабаваны ў нашых грамадзян у першую чаргу таму, што там прызямляюцца лоукосты. Калі яны прыляцяць і да нас, то да моманту завяршэння рэканструкцыі трасы М-6 удасца перацягнуць частку пасажырскага патоку ў бок Гродна.
— Хай у меншай ступені, але гэта тычыцца і Гродзенскага чыгуначнага вакзала. Усё будзе залежаць ад запатрабаванасці гэтых міжнародных зносін. Пашырэнне бязвізавай зоны на ўвесь Гродзенскі раён дасць яму магчымасць зарабляць. Пакуль што ўсё дастаецца гораду. Інфраструктуры ў раёне Аўгустоўскага канала няма. Стала быць, марнаваць грошы няма дзе. Санаторыі раёна нейкі час могуць узяць на сябе размяшчэнне турыстаў на начлег. На развіццё гасцінічнай сеткі спатрэбіцца не адзін год. А гасцініцы павінны быць розныя, на любы густ і кашалёк.
Ці стане Гродна ў адзін шэраг з Парыжам, Венай, Прагай, Амстэрдамам і іншымі прызнанымі турыстычнымі гарадамі? Хутка даведаемся.
Если вы сомневаетесь в качестве ведения бухгалтерии вашим бухгалтером, к вашим услугам оценка ведения бухгалтерского учета компанией «АКТИВПРО». Проверим всю первичную документацию, поведем анализ, подведем итог.
Завадчане працягваюць прыцягвацца па артыкуле 19.11 КаАП. Гэта нягледзячы на неаднаразовыя заклікі перагледзець свае сацыяльныя…
23 снежня ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі акаўнты ў Facebook і візуальны матэрыял гродзенцаў…
Сайт і сацсеткі сайта Grodno.in прызналі экстрэмісцкімі. Так вырашыў суд Ленінскага раёна Гродна 20 снежня.…
Новыя суддзі з'явіліся ў Гродне і вобласці па ўказе Лукашэнкі. Жыхара Навагрудка судзяць за атрыманне…
На пляцоўцы «Куфар» з'явілася аб'ява аб продажы гродзенскай кавярні «Чашки&ложки». Установа ўжо чатыры гады працуе…
Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…