8 снежня супрацоўнікі Гарсвятла ўсталявалі вялікую навагоднюю арку ля ўваходу ў парк Жылібера з боку вуліцы Ажэшкі. Пасля ўключэння ілюмінацыі яна стане адным з галоўных святочных упрыгожванняў горада.
Ілюмінацыя і агні на навагодніх ёлках у Гродне заззяюць падчас карнавальнага шэсця Дзядоў Марозаў і Снягурак, якое пройдзе 15 снежня.
Усяго ў парку Жылібера і ў гістарычным цэнтры горада да 15 снежня будуць ўстаноўлены 12 канструкцый, якія сімвалізуюць надыходзячы год сабакі. Паводле задумкі дызайнераў Гарсвятла, парк Жылібера ператворыцца ў казачны лес, дзе на кожным кроку гасцей будуць чакаць сюрпрызы. Ужо зараз там можна ўбачыць кампазіцыю з кветкай лотаса, вялікае ўпрыгожанае ліхтарыкамі дрэва і іншыя кампазіцыі.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…