Карту паляка больш не будуць выдаваць беларусам, якія не маюць продкаў-палякаў

Сайт прэзідэнта Польшчы інфармуе, што Анджэй Дуда падпісаў змены ў закон аб Карце паляка.

Новая рэдакцыя пазбаўляе права атрымаць яе нашчадкам грамадзян Другой Рэчы Паспалітай, якія не былі палякамі па паходжанні.

Што гэта значыць для Беларусі, 100 тысяч грамадзян якой маюць карты паляка?

Старшыня Саюза палякаў Анджаліка Борыс з акцэнтам на слове «беларусы» кажа, што для іх нічога не зменіцца.

«Калі казаць пра Саюз палякаў, то тут не бачу праблем, бо ў нас палякі па паходжанні. Карта паляка — гэта прыналежнасць да польскага народу. Я згодная, што для яе атрымання трэба даказаць польскае паходжанне. Гэта абмяжуе толькі тых, хто проста хацеў проста атрымаць карту паляка ў сваіх мэтах», — сказала Борыс.

Нагадаем, раней невялікая група беларусаў пратэставала супраць змен: яны збіралі подпісы з патрабаваннем пакінуць старую рэдакцыю закона, каб адправіць іх у польскі Сейм.
[irp posts="33 054″ name="Нямецкі Die Welt бачыць у Карце паляка пагрозу некантраляванай міграцыі ў Еўрасаюзe"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025