Галоўныя елкі вобласці запаляць 15 снежня, а вось набыць зялёную прыгажуню дадому можна будзе з 20 снежня, расказвае «Гродна Плюс».
Ужо традыцыйна запальванню галоўнага сімвала Новага года будзе папярэднічаць шэсце Дзядоў Марозаў. Яно пройдзе па галоўных вуліцах горада і завершыцца на плошчы Леніна.
Пасля сімвалічнага запальвання самай высокай елкі ў вобласці, гэта месца стане штодзённай пляцоўкай для правядзення канцэртаў і святочных мерапрыемстваў. Аніматары, артысты і, вядома, галоўны сімвал года — сабака Вейса будуць ствараць настрой усім жыхарам горада і вобласці аж да старога новага года. Ёлачныя базары пачнуць сваю працу з 20 снежня. Кошты на зялёных прыгажунь будуць вар'іравацца ад 4 да 24 рублёў.
З 21 снежня можна будзе прыступіць і да выбару навагодніх падарункаў. Шырокі асартымент сувеніраў, упрыгожванняў і далікатэсаў будзе прадстаўлены на навагодніх кірмашах. У гэтым годзе гандлёвыя шэрагі са святочным акцэнтам будуць размешчаны на тэрыторыі, прылеглай да гандлёвага цэнтра «Old Citi». Кірмашы пройдуць 21, 22, 28 і 29 снежня 2017 года і 5 студзеня 2018.
Дзе ў Гродне будуць прадаваць елкі:
пляцоўка ля крамы «Квасоўскі» (вул. Болдзіна, 16);
міні-рынак «Фарты»;
пляцоўка ля крамы «Нарач» (вул. Горкага, 75);
пляцоўка ля крамы «Еўраопт» (вул. Ліможа);
пляцоўка ля крамы «Знешторг» (вул. Малышчынская);
пляцоўка ля гіпермаркета «Еўраопт» (вул. Ціміразева, 8);
пляцоўка ля абласнога аб’яднання прафсаюзаў (вул. Савецкая);
Нёманскае лясніцтва (вул. Суворава);
пляцоўка ля ўніверсама «Каскад» (вул. Паповіча, 14);
пляцоўка ля рэстарана «Туран» (пр. Кляцкова, 15а);
пляцоўка ля крамы «Еўраопт» (вул. Соламавай, 70);
аўтавакзал (пр. Касманаўтаў, 81);
пляцоўка ля ўніверсама «Брэст» (пр. Купалы);
пляцоўка ля крамы «Нарач» (Індурская шаша, 8);
пляцоўка ля крамы «Еўраопт» (вул. Стралковая, 21);
пляцоўка ля крамы «Еўраопт» (вул. Вялікая Альшанка, 13);
пляцоўка ля крамы «Еўраопт» (вул. Перамогі, 47).