Спадчына

Міністр культуры Юрый Бондар наведаў у Гродне Стары замак і Каложу

Міністр культуры Юрый Бондар 7 снежня наведаў з рабочым візітам Гродна. Галоўная мэта візіта — азнакамленне з ходам работ, якія вядуцца ў рэгіёне ў рамках інвестыцыйнай праграмы ўрада: рамонтам Каложскай царквы і рэканструкцыяй Старога замка.

Убачаным у Гродне Юрый Бондар застаўся задаволены і паабяцаў, што фінансаванне па гiстарычных аб’ектах у рэгіёне працягнецца і ў наступным годзе.

«Мы сустрэліся з кіраўніцтвам Гродзенскай вобласці, а таксама азнаёміліся з ходам работ, якія ажыццяўляюцца ў рэгіёне ў рамках інвестыцыйнай праграмы ўрада ў 2017 годзе, — распавядае Юрый Бондар. — Сёння мы вызначаліся з планамі на будучы год. Нас цікавіў ход работ, выкананне тэхналогій пры рэстаўрацыі і рэканструкцыі. Тое, што мы сёння ўбачылі ў Гродне, сведчыць аб вялікай увазе, якую надаюць улады вобласці нашай гісторыка-культурнай спадчыне. Мы задаволеныя ходам правядзення работ і з аптымізмам глядзім наперад».

Галоўны архітэктар Старога замка Алег Шымбарэцкi (справа) паказвае міністру культуры Юрыю Бондару праект рэканструкцыі замкавага комплексу

Завяршыць работы на замку за 3−5 гадоў

Міністр адзначыў, што на сённяшні дзень больш за 80% дзяржаўных сродкаў з інвестыцыйнай праграмы накіроўваецца на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны менавіта ў Гродзенскай вобласці.

«Тут мы бачым сістэмны падыход да вырашэння праблем і цалкам ухваляем той курс, які гродзенскія ўлады ўзялі на захаванне нашай спадчыны. Калі мы на працягу 3−5 гадоў завершым работы па Старым замку, гэта будзе вельмі вялікі ўклад у захаванне нашай гісторыі.

Рэканструкцыя замка — вельмі нятанная праца. Сярод экспертаў, навукоўцаў і гісторыкаў доўгі час вяліся спрэчкі, якім павінна быць гістарычнае аблічча замка, але сёння мы прыйшлі да кампраміснага рашэння. Былі распрацаваны праекты, пачаліся першачарговыя працы на аб’екце. Рэканструкцыя замка з’яўляецца для нас сёння прыярытэтнай".

Скончаць сцяну — возьмуцца за тэрыторыю

Рамонтам Каложы міністр быў таксама задаволены і сказаў, што аднаўленне найстарэйшага храма Беларусі будзе працягнута. Да канца года у царкве павінна з’явіцца новая драўляная сцяна.

«Сёння мы гаворым толькі аб першым этапе рамонту Каложы — аднаўленні драўляных канструкцый, а на чарзе добраўпарадкаванне тэрыторыі, якая прылягае да храма», — дадаў міністр.

Настаяцель Каложскага храма Аляксандр Балоннікаў (справа) распавядае мінiстру культуры Юрыю Бондару (усярэдзіне) аб ходзе рамонтных работ

Даведка

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прызначыў Юрыя Бондара міністрам культуры Беларусі 28 верасня 2017. Да прызначэння Бондар працаваў на пасадзе рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Юрыю Бондару 44 гады. Скончыў у 1997 годзе юрыдычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «правазнаўства», у 2007 годзе — Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай».

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025