Гродзенка Наталля Шавель заваявала срэбраны медаль на чэмпіянаце свету па плаванні сярод інвалідаў па зроку і апорна-рухальнага апарату.
На першай дыстанцыі (50 метраў брас) з чатырох, якія ёй трэба пераадолець, Наталля стала другой. А ў заплыве на 50 метраў батэрфляем яна была чацвёртай, паведамляе прэс-служба ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.
Спаборніцтвы праводзяцца з 27 лістапада па 10 снежня ў Мехіка, сталіцы Мексікі. Хоць першапачаткова і былі запланаваны на канец верасня і пачатак кастрычніка гэтага года. З-за разбуральнага землятрусу ў краіне Міжнародны паралімпійскі камітэт прыняў рашэнне іх перанесці.
Спартсменцы засталося выступіць на дыстанцыях 50 метраў на спіне і 200 метраў комплексным плаваннем.
Падрыхтоўку Наталлі праводзіць Заслужаны трэнер СССР Надзея Кузьміна.