7 снежня ў Стартап-школе пройдзе бясплатная сустрэча, на якой прадпрымальнік Аляксей Купрэеў раскажа пра паспяховае вядзенне бізнесу.
Аляксей Купрэеў – серыйны прадпрымальнік, сузаснавальнік digital-агенцтва UFOX, SMM-Акадэміі Rocket, Акадэміі бегу YOUCAN. У 2017 годзе яго бізнэс вырас у 17 разоў.
Удзельнікі мітапа даведаюцца:
– каманда: каго ні ў якім разе нельга наймаць у сваю кампанію
– страхі: як выбіць з сябе беса пад імем “ЗраблюЎсёСам”
– грошы: партызанскія метады прасоўвання з нулявым бюджэтам
– рост: як знайсці вялікую мэта і запаліць ёю каманду
– веды: чым небяспечна наяўнасць дылетантаў у вашым праекце
– партнёрства: прынцыпы жыцця і смерці ад Чынгісхана
– жыццё: згарэць на працы – трэнд мінулага, як паспяваць усё, працуючы 5 гадзін у тыдзень
Месца правядзення: Гродна, вул. Горкага, 72
Рэгістрацыя і падрабязнасці па спасылцы:
http://grodno.start.by/
Стартап-школа будзе карысная для вас, калі:
* Вы прадпрымальнік і шукаеце новыя магчымасці.
* Вы праграміст і жадаеце зарабіць грошы на сваіх рашэннях.
* Вам надакучыла працаваць па найму, і вы плануеце запусціць стартап.
* Вы хочаце зрабіць бізнес з навуковага даследавання або інавацыйнай распрацоўкі.
* Вам патрэбныя бізнес-кампетэнцыі для кіравання праектам або прадуктам.
* Вы студэнт і гатовыя паспрабаваць сілы ў прадпрымальніцтве.
* Вы марыце рэалізаваць крэатыўную бізнес-ідэю.
Усе заняткі Стартап-школы ў Гродне праводзяцца грамадскім аб’яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнесу» (ТСІБ), у межах праекта «Стварэнне ўстойлівай інфраструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі», які рэалізуецца ТСІБ пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).