У «Еўраопце» на Ціміразева з’явіўся банiтронскi пакой

З 1 снежня, напярэдадні навагодніх і калядных святаў, ва ўсіх абласных гарадах у «Еўраоптах» адкрыліся адмысловыя пакоі цудаў ад бонсцікаў. У Гродне такі пакой знаходзіцца ў «Еўраопце» на вуліцы Ціміразева.

Банiтронскi пакой уяўляе сабой фотазону, якая дае магчымасць зрабіць святочнае фота ў стылі Новага года на планеце Банiтрон (адтуль, паводле легенды, прылятаюць бонсцiкi). Таксама ў пакоі ёсць батут для дзяцей.

У бліжэйшы час у пакоі з’явіцца месца, дзе можна будзе паслухаць казкі і навагоднія гісторыі, а таксама паўдзельнічаць у віктарыне. Пераможцы атрымаюць сакрэтныя запрашэнні на «тэлепорт» з каралём Нордам — кіраўніком Банiтрона. Арганізатары абяцаюць у пакоі таксама роставую ляльку бонсцiка.

Банiтронскi пакой працуе з 10.00 да 21.00 з невялікімі перапынкамі. Уваход у пакой вольны.



Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025