З 1 снежня, напярэдадні навагодніх і калядных святаў, ва ўсіх абласных гарадах у «Еўраоптах» адкрыліся адмысловыя пакоі цудаў ад бонсцікаў. У Гродне такі пакой знаходзіцца ў «Еўраопце» на вуліцы Ціміразева.
Банiтронскi пакой уяўляе сабой фотазону, якая дае магчымасць зрабіць святочнае фота ў стылі Новага года на планеце Банiтрон (адтуль, паводле легенды, прылятаюць бонсцiкi). Таксама ў пакоі ёсць батут для дзяцей.
У бліжэйшы час у пакоі з’явіцца месца, дзе можна будзе паслухаць казкі і навагоднія гісторыі, а таксама паўдзельнічаць у віктарыне. Пераможцы атрымаюць сакрэтныя запрашэнні на «тэлепорт» з каралём Нордам — кіраўніком Банiтрона. Арганізатары абяцаюць у пакоі таксама роставую ляльку бонсцiка.
Банiтронскi пакой працуе з 10.00 да 21.00 з невялікімі перапынкамі. Уваход у пакой вольны.