Назіраць суперпоўню можна было 3 снежня прыкладна з 17.20 па мінскім часе, калі адбылося максімальнае збліжэнне Месяца з Зямлёй. У гэты момант адлегласць паміж планетай і спадарожнікам склала 357 тыс. км і стала мінімальнай за год, перадае БЕЛТА.
[irp posts="3549″ name="Рэкордная суперпоўня: сёння беларусаў чакае самы вялікі Месяц за 68 гадоў"]
Суперпоўня — гэта астранамічная з’ява, якая адбываецца пры супадзенні поўні з перыгеем — момантам найбольшага збліжэння Месяца і Зямлі. Гэта адбываецца з прычыны эліптычнай арбіты, па якой Месяц круціцца вакол нашай планеты. Дзякуючы гэтай з’яве з Зямлі можна бачыць больш буйны памер месяцовага дыска, чым звычайна.