Нажом у сэрца: 24-гадовая дзяўчына з-за рэўнасці забіла свайго хлопца

У канцы мінулага тыдня маладая дзяўчына пасля застолля забіла свайго хлопца, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

24-гадовая дзяўчына разам з 35-гадовым сужыцелем і агульнымі знаёмымі ў сябе дома распівалі алкаголь. Каля 23 гадзін госці сышлі, а паміж сужыцелямі завязалася сварка. Дзяўчына абвінаваціла хлопца ў тым, што ў яго з’явілася іншая, схапілася за нож і нанесла сужыцелю ўдар у вобласць сэрца. Мужчына памёр на месцы, а дзяўчына, усвядоміўшы, што нарабіла, патэлефанавала ў міліцыю. Цяпер яна затрыманая, крымінальная справа ўзбуджана па артыкуле «Забойства».

Судова-медыцынская экспертыза ўстанавіла, што смерць пацярпелага наступіла ў выніку пранікальнага колата-рэзанага ранення грудной клеткі з пашкоджаннем сэрца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025