У канцы мінулага тыдня маладая дзяўчына пасля застолля забіла свайго хлопца, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
24-гадовая дзяўчына разам з 35-гадовым сужыцелем і агульнымі знаёмымі ў сябе дома распівалі алкаголь. Каля 23 гадзін госці сышлі, а паміж сужыцелямі завязалася сварка. Дзяўчына абвінаваціла хлопца ў тым, што ў яго з’явілася іншая, схапілася за нож і нанесла сужыцелю ўдар у вобласць сэрца. Мужчына памёр на месцы, а дзяўчына, усвядоміўшы, што нарабіла, патэлефанавала ў міліцыю. Цяпер яна затрыманая, крымінальная справа ўзбуджана па артыкуле «Забойства».
Судова-медыцынская экспертыза ўстанавіла, што смерць пацярпелага наступіла ў выніку пранікальнага колата-рэзанага ранення грудной клеткі з пашкоджаннем сэрца.