У Гродне у 2018 годзе плануецца ўсталяваць 10 пад’ёмнікаў для людзей з інваліднасцю у шматпавярховых дамах. Пра гэта паведаміла сёння начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама Лілія Санюкевіч, перадае БЕЛТА.
Адно з асноўных пытанняў штодзённага жыцця людзей з інваліднасцю — стварэнне безбар’ернага асяроддзя. Асабліва актуальна гэта ў дачыненні да збудаваных раней будынкаў, як адміністрацыйных, так і жылых.
У гарвыканкаме створана камісія па вырашэнні праблем інвалідаў, разглядаецца кожны іх зварот па стварэнні ўмоў па безбар’ерным асяроддзі. Сумесна з гарадскім ЖКГ гэтыя пытанні ў шматпавярховых дамах, пабудаваных некалькі дзесяцігоддзяў таму, вырашаюцца шляхам ўстаноўкі спецыяльных пад’ёмнікаў.
«Два пад’ёмнікі ўжо змантаваныя. Яшчэ адзін да канца года з’явіцца ў шматпавярхоўцы па вуліцы Таўлая. Распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя на ўстаноўку пад’ёмніка ў жылым доме па праспекце Янкі Купалы, — паведаміла начальнік упраўлення. — Ёсць яшчэ 10 зваротаў жыхароў горада па гэтай тэме. На стварэнне безбар’ернага асяроддзя і ўстаноўку пад’ёмнікаў прадугледжана вылучэнне фінансавання у 2018 годзе. Вырашаюцца праблемы не толькі ў жылых дамах. Напрыклад, у цэнтры сацыяльнага абслугоўвання па вуліцы Сацыялістычнай у Гродне быў усталяваны пад’ёмнік».
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…