У Гродне у 2018 годзе плануецца ўсталяваць 10 пад’ёмнікаў для людзей з інваліднасцю у шматпавярховых дамах. Пра гэта паведаміла сёння начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама Лілія Санюкевіч, перадае БЕЛТА.

Адно з асноўных пытанняў штодзённага жыцця людзей з інваліднасцю — стварэнне безбар’ернага асяроддзя. Асабліва актуальна гэта ў дачыненні да збудаваных раней будынкаў, як адміністрацыйных, так і жылых.

У гарвыканкаме створана камісія па вырашэнні праблем інвалідаў, разглядаецца кожны іх зварот па стварэнні ўмоў па безбар’ерным асяроддзі. Сумесна з гарадскім ЖКГ гэтыя пытанні ў шматпавярховых дамах, пабудаваных некалькі дзесяцігоддзяў таму, вырашаюцца шляхам ўстаноўкі спецыяльных пад’ёмнікаў.

«Два пад’ёмнікі ўжо змантаваныя. Яшчэ адзін да канца года з’явіцца ў шматпавярхоўцы па вуліцы Таўлая. Распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя на ўстаноўку пад’ёмніка ў жылым доме па праспекце Янкі Купалы, — паведаміла начальнік упраўлення. — Ёсць яшчэ 10 зваротаў жыхароў горада па гэтай тэме. На стварэнне безбар’ернага асяроддзя і ўстаноўку пад’ёмнікаў прадугледжана вылучэнне фінансавання у 2018 годзе. Вырашаюцца праблемы не толькі ў жылых дамах. Напрыклад, у цэнтры сацыяльнага абслугоўвання па вуліцы Сацыялістычнай у Гродне быў усталяваны пад’ёмнік».