У Карэліцкім раёне завяршаецца будаўніцтва 100-метровага жалезабетоннага моста праз Нёман. Узвялі шматтонную канструкцыю досыць хутка, будаўнікам спатрэбілася менш за год, пры гэтым выкарыстоўваліся сучасныя матэрыялы і за кошт аптымізацыі будаўніцтва ўдалося зэканоміць яшчэ амаль 450 000 долараў ЗША, паведамляюць у праграме Навіны «24 гадзіны» на СТВ.

Першы экскаватар прыйшоў сюды ў сакавіку 2017. 9 месяцаў спатрэбілася будаўнікам, каб пабудаваць складаную надводную канструкцыю. У тэрміны ўклаліся і нават бюджэтныя грошы зэканомілі.

У працэсе будаўніцтва выкананыя мерапрыемствы па патанненні за кошт нейкіх комплексаў мерапрыемстваў і за кошт змянення транспартных схем дазволілі зэканоміць каля 900 тысяч рублёў.

Мост праз Нёман пабудавалі за год, зэканоміўшы  450 000 долараў

Да дна Нёмана ў гэтым месцы 3−4 метры. На першы погляд, не так і глыбока, але праекціроўшчыкам прыйшлося ўлічыць хуткасць плыні ракі і асаблівасці грунта. Адсюль і рашэнне — узвесці менавіта пяць апор моста, паміж імі чатыры пралёты. Тры рэчышчавыя апоры — гэта буранабіўныя палі, кожная ледзь больш за метр у дыяметры. У зямлю яны ўбітыя грунтоўна — на 14 метраў! А значыць, мосту не пагражаюць ні паводкі, ні крыгаход.

Такая канструкцыя праезнай часткі - новае слова ў мостабудаванні. Пліта тут выкарыстаная маналітная, гэта значыць без швоў. Што робіць мост у разы надзейней — ён дакладна не разыйдзецца па швах!

Мост праз Нёман пабудавалі за год, зэканоміўшы  450 000 долараў

Гэты інавацыйны метад у рэгіёне апрабаваны ўпершыню. Яшчэ адна асаблівасць моста — водаадводныя збудаванні, дзве насыпныя дамбы і абвалоўка. Іх адхоны ўмацаваныя геатканінай з насеннем раслін унутры.

Струмененакіроўваючая дамба прызначана для абароны берагоў ад паводкі ў вясновы перыяд. Было завезена каля 3900 кубоў грунту. Гэта прыкладна дзесьці каля 360 рэйсаў 20-тонных МАЗаў.

Мост істотна эканоміць час пераправы. Што 100 метраў над ракой, а што 60 кіламетраў у аб’езд — розніца відавочная. На тым беразе чатыры вёскі, сельгасугоддзі мясцовага СВК і Налібоцкая пушча — скарбніца дзелавой драўніны для лесанарыхтоўшчыкаў. Яшчэ нядаўна ўся нагрузка ішла на аварыйны драўляны мост.

Леанід Рыжкоўскі - карэнны жыхар гэтых месцаў. Успамінае, як часта паводкі затоплівалі вёску і адразалі шлях на іншы бераг. Новы мост — іншая справа! Яго вышыня 6 метраў, ды яшчэ і з воднымі перашкодамі.

— «Па мосце ж немагчыма было праехаць! Таму што драўляны мост, дзесьці сваі былі пашкоджаныя, дзіркі былі. І вясной, і ўлетку, і ўвосень, і ў зімовы час па дровы ездзілі, у грыбы, у ягады. Таму адкрыццё гэтага моста — гэта для нас вялікі падарунак, якраз да Новага года!" — кажа Леанід.

Працу над мастом будаўнікі завершаць з дня на дзень.