Адкрыты інтэграваны інтэлектуальны турнір “Белы кій” пройдзе ў Гродне 2 снежня у Гродзенскай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннямі зроку. Удзельнічаць будуць дзве дзіцячыя і дарослыя каманды з Гродна і Ваўкавыска, якія складаюцца з людзей з інваліднасцю па зроку.

Каб быць у роўных умовах, удзельнікі з нармальным зрокам будуць гуляць у павязках. Праграма турніра традыцыйная – конкурсы «6х6», «Медыя-азбука», «Што? Дзе? Калі? » і эксперыментальная аудыягульня.

Гэта будзе ўжо шосты асаблівы турнір, які арганізоўваюць спецыяльная бібліятэка для інвалідаў па зроку “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” сумесна з народным клубам “Высокі Волак” Ваўкавыскага РНМЦТ.

Турнір адбудзецца 2 снежня ў 12:00 па вул. Дзяржынскага, 93 (2 паверх), актавая зала ДУА “Гродзенская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку”.

“Белы кій” – гэта чарговы напамін пра тое, што побач жывуць, вучацца, працуюць невідушчыя людзі: ім нашмат цяжэй арыентавацца ў навакольным свеце, спадзеючыся толькі на слых, нюх, дотык і белы кій.