У пенсіянеркі загарэўся халадзільнік. Пажар тушылі ратавальнікі

Гродзенскія ратавальнікі выязджалі на пажар у кватэры па вуліцы Чырвонаармейская увечары 25 лістапада, паведамляе прэс-служба МНС.

Як распавяла 88-гадовая гаспадыня, падчас прагляду тэлевізара яна заўважыла дым, які ідзе з халадзільніка. Калі зазірнула ўнутр, выявіла там палымянае гарэнне. Жанчына выбегла з кватэры і апавясціла суседзяў пра здарэнне. Яны ў сваю чаргу выклікалі ратавальнікаў, якія аператыўна справіліся з пажарам.

Агнём пашкоджаны халадзільнік і маёмасць у пакоі, у кватэры закураны сцены і столь. Пацярпелых няма. Мяркуецца, да ўзгарання прывяло кароткае замыканне электраправодкі халадзільніка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025