Арганізацыя ўжо два гады стварае інтэрактыўныя музычныя пастаноўкі з удзелам валанцёраў і гадаванцаў хоспіса. Сёлета з’явіцца мюзікл “Смялей, Ева!”, сцэнар якога заснаваны на казцы С. Маршака “12 месяцаў”.
Ягоная прэзентацыя прымеркаваная да Міжнароднага дня людзей з інваліднасцю і Міжнароднага дня валанцёра, пастаноўка адбудзецца 4 снежня.
За мэту праекта арганізатары лічаць замацаванне ў грамадскай свядомасці паняцця пра сацыяльныя патрэбы і правы людзей з інваліднасцю і асаблівасцямі развіцця.
Мюзікл пакажуць 4 снежня а 15-й гадзіне ў залі Гродзенскага каледжа мастацтваў.