Вуліцы Акадэмічная, 1 Мая і Леніна за апошнія некалькі дзён сталі чарговай пляцоўкай для вандалаў. Невядомыя размалявалі каля дзясятка дамоў. Абураныя жыхары дамоў кажуць, што «мастакі» працуюць ноччу.

Падобныя малюнкі і надпісы з’яўляліся ў Гродне ў канцы студзеня на дамах па вуліцах Моладзёжнай, Свярдлова і Парыжскай Камуны. Тады вандалаў шукала міліцыя, ім пагражала пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штраф, або арышт на тэрмін да трох месяцаў.