Першыя лічыльнікі вады з магчымасцю дыстанцыйна здымаць паказанні будуць устаноўлены ў Гродне ў новым мікрараёне па вуліцы Лідскай. Сістэма дапаможа пазбегнуць няўлічаных страт вады, распавёў «Гродзенскай праўдзе» дырэктар «Гроднаводаканала» Ігар Юзвяк.

Гараджане хітруюць

Не ўсе жыхары горада своечасова разлічваюцца за ваду. Субсідыруемы тарыф сёння — 140 літраў на чалавека. Перавышаючы яго, некаторыя не паказваюць гэта, спадзяючыся ў наступным месяцы зэканоміць. У выніку паводле прыбораў у горад паступае адна колькасць вады, а аплачваецца спажыўцамі менш.

Здымуць паказчыкі па мабільным сігнале

Пазбегнуць такіх страт дапаможа дыстанцыйны з’ём паказанняў лічыльнікаў, які плануецца ўсталяваць. На вадамеры будзе мацавацца спецыяльная накладка, якая дазволіць здымаць паказанні, не заходзячы ў кватэру. Праязджаючы па вуліцы міма дома, машына па GSM-сігнале будзе збіраць інфармацыю з кожнай кватэры.

Пачнуць з новага мікрараёна

Першыя прыборы ўліку спажывання вады з магчымасцю дыстанцыйнага здыму паказанняў будуць устаноўлены ў Гродне ў новым мікрараёне на вуліцы Лідскай. У перспектыве паказанні лічыльнікаў у кожнай кватэры можна будзе ўбачыць на маніторы камп’ютара ў вадаканале.