Аўтамабілі Chevrolet і Hyundai сутыкнуліся на праспекце Янкі Купалы 25 лістапада каля 20.00. У выніку аварыі на дарогу паваліўся слуп, абарваліся тралейбусныя лініі. Пацярпела пасажырка адной з машын, яе забрала хуткая.
Сведкі ДТЗ адзначаюць, што Chevrolet ехаў па праспекце Янкі Купалы з боку Аўтобуснага парку і паварочваў у двары, калі на высокай хуткасці ў яго ўдарыў Hyundai. У выніку Hyundai адкінула на слуп, які ўпаў на праезную частку і зачапіў тралейбусныя лініі.