Пасля трох гадоў перапынку аднаўляюцца работы па рэканструкцыі будынка па вуліцы Вялікая Траецкая, 57. У будучыні там можа з’явіцца гатэль. Інвестарам выступае адна з мінскіх арганізацый, якая ўжо прайшла экспертызу і атрымлівае дазвол на будаўнічыя работы.
Прараб аб’екта Аляксандр Сцяпанаў распавёў Hrodna.life, што працы па рэканструкцыі будынка не вяліся, бо ў заказчыка не было сродкаў.
«Работы на аб’екце аднавіліся з 20 лістапада. За тры гады прастою на будаўнічай пляцоўцы практычна нічога не змянілася. Фасады, можна сказаць, зробленыя, засталіся работы ўнутры. Плануецца, што ў будучыні ў старым будынку будзе гасцініца, так прадугледжана паводле старога праекту. Заказчыкам выступае адна з мінскіх арганізацый. Тэрмінаў заканчэння будаўніцтва назваць пакуль немагчыма, бо арганізацыя атрымлівае новы дазвол на будаўнічыя работы», — распавёў Аляксандр Сцяпанаў.
Будынак па Вялікай Траецкай, 57 з’яўляецца адной з самых каштоўных пабудаваў у гэтым раёне. Разам з харальнай сінагогай — гэта два будынкі, што засталіся ад яўрэйскага раёну «Школьны Двор». У гэтым раёне калісьці былі тры вялікія сінагогі і некалькі малітоўных школаў.
Будынак па Вялікай Траецкай, 57 — гэта будынак малітоўнай школы «Кляўз», месца, дзе навучалі і хлопчыкаў, і дзяўчынак яўэйскай мове і рэлігіі.
Вядома, што ў 1890-м г. гэты будынак ужо стаяў. Хутчэй за ўсё, яго пабудавалі прыкладна ў 1880-м г. Пасля Другой сусветнай вайны ў будынку месціўся кааператыўны тэхнікум, а пасля ягоны інтэрнат.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…