У адкрыцці «малога памежнага руху» з Польшчай існуе шэраг цяжкасцяў, звязаных з развіццём інфраструктуры на дзяржаўнай мяжы. Пра гэта міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей заявіў на прэс-канферэнцыі падчас саміту «Усходняга партнёрства» ў Бруселі 24 лістапада, піша «Еўрарадыё».

«Малы памежны рух» — гэта спрошчаны рэжым перасячэння мяжы для жыхароў прымежных раёнаў. У Беларусі ён дзейнічае толькі з Латвій.

Макей запэўніў, што наша краіна зацікаўленая ў тым, каб візавы рэжым дазваляў замежным грамадзянам наведваць Беларусь. Гаворка, па яго словах найперш ідзе аб прадстаўніках бізнэсу і турыстах.

«Мы думаем, якія наступныя крокі трэба зрабіць, каб Беларусь была прывабная для замежных грамадзян», — дадаў міністр.

[irp posts="41 075″ name="Зменшыць чэргі перад святамі: гродзенскія мытнікі прапануюць літоўскім калегам узмоцніць змены"]