У адкрыцці “малога памежнага руху” з Польшчай існуе шэраг цяжкасцяў, звязаных з развіццём інфраструктуры на дзяржаўнай мяжы. Пра гэта міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей заявіў на прэс-канферэнцыі падчас саміту “Усходняга партнёрства” ў Бруселі 24 лістапада, піша “Еўрарадыё”.

“Малы памежны рух” — гэта спрошчаны рэжым перасячэння мяжы для жыхароў прымежных раёнаў. У Беларусі ён дзейнічае толькі з Латвій.

Макей запэўніў, што наша краіна зацікаўленая ў тым, каб візавы рэжым дазваляў замежным грамадзянам наведваць Беларусь. Гаворка, па яго словах найперш ідзе аб прадстаўніках бізнэсу і турыстах.

Мы думаем, якія наступныя крокі трэба зрабіць, каб Беларусь была прывабная для замежных грамадзян“, — дадаў міністр.

Чытайце яшчэ:  Зменшыць чэргі перад святамі: гродзенскія мытнікі прапануюць літоўскім калегам узмоцніць змены