Да калядных і навагодніх святаў застаецца ўсё менш часу. Гарадскія службы ўжо напоўніцу ўпрыгожваюць горад. Не забываюць пра хуткі надыход святаў і ўладальнікі магазінаў і іншых устаноў у Гродне. З кожным днём з’яўляецца ўсё больш святочных вітрын і ўпрыгожванняў.