Дадаць навіну
Панядзелак, 11 снежня 2017, 23:14

Дзе і на колькі знізяць кошты ў “Чорную пятніцу”?

Вялікі распродаж “Чорная пятніца” пачаўся ў Гродне з 23 лістапада. Пакупнікам прапануюць шэраг зніжак:

У гандлёвым цэнтры “Old Сity” зніжку 20% абяцаюць магазін аўдыё-відэа і бытавой тэхнікі “Электрасіла” з 24 па 26 кастрычніка, крама выгадных покупак “Minimax” (акрамя акцыйных тавараў), кнігарня “Букваешка”.

Гандлёвая сетка “Optima” – 15%

“Defacto” – 30% (на другую рэч у чэку з 24 па 26 кастрычніка)

«LC Waikiki» – 20%

Гандлёвы комплекс “Карона” – зніжкі да 60%

Фірмовыя салоны і інтэрнэт-крама МТС з 24 па 26 лістапада прапануюць выгадныя ўмовы пакупкі на мадэлі ад Samsung, Huawei, LG і іншыя. Кошты на іх стартуюць ад 77 рублёў. Ёсць магчымасць аформіць у растэрміноўку на 12 месяцаў без пераплаты і першапачатковага ўнёску.

Зніжкі 20% і 10% на ўвесь асартымент можна было атрымаць 23 лістапада з 22.00 да 02.00 у спартыўных крамах “MySport”, “Columbia”, “Спартландыя”, а таксама ў крамах “Парфумер”, “Чыстая вада” і “Смайл”.

Даведка:

Звычай ладзіць распродажы ў гэты дзень узнік яшчэ ў XIX стагоддзі, а тэрмін “Чорная пятніца” з’явіўся ў 1966 годзе і спачатку выкарыстоўваўся ў асноўным на Усходнім узбярэжжы ЗША. У “Чорную пятніцу” магазіны адкрываюцца вельмі рана – каля 5-й раніцы, а некаторыя найбуйнейшыя гандлёвыя сеткі нават апоўначы. Першым пакупнікам прапаноўваюцца сур’ёзныя зніжкі. Гэта робіцца для таго, каб прыцягнуць у магазіны як мага больш пакупнікоў.

 

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

0

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: